Раздзелы сайта

Галоўная

Аб установе

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі

"Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна"

Структура УА.

Згодна артыкула 23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ўстановы адукацыі могуць мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленні і структурныя падраздзяленні. Да структурных падраздзяленнях Германавіцкай СШ адносяцца бібліятэка, вучэбна-вопытны ўчастак, майстэрня


Рэжым працы УА.
З 8.00 да 16.00.
Гурткі, спартыўныя секцыі працуюць па раскладзе, які зацвярджаецца дырэктарам школы

Задачы і функцыі УА.

Асноўная мэта ўстановы адукацыі - ажыццяўленне адукацыі і выхавання на ўзроўні базавай, сярэдняй і дошкольнай адукацыі.

Асноўныя задачы ўстановы адукацыі:

  •     забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;
  •     фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі нормамі і правіламі;
  •     умацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;
  •     падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага вызначэннія;
  •     папярэджанне правапарушэнняў.

Кантактная інфармацыя

Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў

Наш герб, сцяг і гімн

  
  
         

Гістарычная даведка

Першыя звесткі аб адкрыцці школы ў вёсцы Германавічы адносяцца да пачатку ХХ стагоддзя (1909 год).

З 1921 -1927 год   тут дзейнічала польская школа, якая знаходзілася ў драўляным будынку.

У 1926 годзе   казна адкупіла для школы ў мясцовага пана Шырына за 35 000 злотых яго палац.

З верасня 1939 – па чэрвень 1941 года – была арганізавана савецкая школа

Пасля вызвалення вёскі Германавічы ў 1944 годзе – ў ацалелых пакоях левага крыла былога панскага палаца адкрылася пачатковая школа, загадчыцай якой працавала Есіпёнак Яўгенія Ігнатаўна.

   У 1946 годзе Германавіцкая школа стала сямігадовай, дырэктарам быў прызначаны Гуляеў Арсеній Іванавіч.

Амаль чвэрць стагоддзя (1948-1972) узначальвала школу заслужаная настаўніца БССР Шарова Лідзія Мікалаеўна

   Першы пасляваенны выпуск Германавіцкай сярэдняй школы адбыўся ў 1952 годзе. Атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымалі 14 вучняў.

Пасля выхаду Шаровай Л.М. на пенсію, дырэктарам школы стаў Глушын Вікенцій Антонавіч ( настаўнік рускай мовы і літаратуры).

У 1982 годзе ўступіў у строй новы будынак установы адукацыі.

З 1984-1986 год школу ўзначальваў настаўнік фізікі Жураў Мікалай Мікалаевіч, з 1987-2006 – настаўнік матэматыкі Юкша Іван Іванавіч.

 

У 2006 годзе па праграме «Аграгарадок» будынак школы быў   капітальна адрамантаваны і мае сучасны выгляд . З гэтага ж года на пасадзе дырэктара ўстановы адукацыі працуе настаўнік замежнай мовы Маркевіч Людміла Георгіеўна.