Асноўная мэта ўстановы адукацыі - ажыццяўленне адукацыі і выхавання на ўзроўні базавай, сярэдняй і дошкольнай адукацыі.
Асноўныя задачы ўстановы адукацыі:
- забеспячэнне атрымання вучнямі агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі;
- фарміраванне ў вучняў навуковага светапогляду, духоўнай перакананасці, культуры паводзін, эстэтычнага густу, авалоданне сацыяльнымі, культурнымі нормамі і правіламі;
- умацаванне і захаванне фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў, выхаванне беражлівых і адказных адносін да свайго здароўя, фарміраванне гігіенічных навыкаў і здаровага ладу жыцця;
- падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесійнага вызначэння;
- папярэджанне правапарушэнняў.