Раздзелы сайта

Галоўная

Гісторыка-краязнаўчы музей

Гістарычная спраўка

Гісторыка-краязнаўчы музей ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна" быў заснаваны 09 мая 1985 года ў гонар 40-годдзя з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, як вынік  работы, якая праводзілася настаўнікамі і  вучнямі  школы пад кіраўніцтвам краязнаўцаў Райчонак Ады Эльеўны і Кожана Кліменція Арсеньевіча. Чырвонымі следапытамі былі ўсталяваны сувязі з воінамі 1406 зенітна-артылерыйскага палка 166-й стралковай дывізіі (2-гі гвардзейскі корпус, 6-й гвардзейскай арміі), які вызваляў вёску Германавічы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Адбыліся чатыры сустрэчы з вызваліцелямі  (1985, 1986, 1991, 1994 гг.),  вынікам якіх стала рэканструкцыя музея,  заснаванне пакоя баявой славы 1406 ЗАП і папаўненне музейнай экспазіцыі шэрагам матэрыялаў і экспанатаў.  Школьны музей таксама  ўтрымліваў матэрыялы аб знакамітых людзях нашай мясцовасці, этнаграфічныя экспанаты. У 1992 годзе ад школьнага музея адгалінаваўся музей культуры і быту, які на сённяшні дзень мае статус дзяржаўнага.

З 2000 года дзейнасцю школьнага гісторыка-краязнаўчага музея кіруе настаўнік гісторыі Пучынская Іна Сямёнаўна.

 

Мэта:

праз арганізацыю даследчай, пошукавай, экскурсійна-асветніцкай дзейнасці далучыць школьнікаў да вывучэння  і папулярызацыі гісторыі роднага краю.

 

Задачы:

стварыць умовы для фарміравання каштоўнаснага светапогляду, грамадзянскасці і патрыятызму, пераемнай сувязі пакаленняў, глыбокай павагі да нацыянальнай спадчыны, традыцый, звычаяў, культуры беларускага народа;

арганізацыі дзейнасці па ахове і прапагандзе помнікаў гісторыі і культуры, прыроды;

актывізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў;

фарміравання актыўнай жыццёвай пазіцыі;

выхавання міласэрнасці, дабрыні, телерантнасці, павагі да людзей.

 

Структура

Разделы экспазіцыі гісторыка-краязнаўчага музея

Ад першага ўспаміну вёскі Германавічы ў гістарычных крыніцах   да

канца XIX стагоддзя

Падзеі кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – нашы землякі

Ніхто не забыты – нішто не  забыта

Партызанскі  рух у Шаркаўшчынскім  раёне

Пакой баявой славы 1406 зенітна-артылерыйскага палка 166-й стралковай дывізіі

Этапы пройдзенага шляху (гісторыя Германавіцкай сярэдняй  школы)

Характарыстыка фондаў

Колькасць асноўнага фонду – 692

Колькасць дапаможнага фонду – 224