Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

28.02.25

Дзікай прыродзе- жыць!

Напярэдадні Сусветнага дня дзікай прыроды,Шаркаўшчынская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя,разам з настаўнікам біялогіі. грамадскім эколагам Фёдаравай М.А. арганізавалі пазнавальнае мерапрыемства "Дзікай прыродзе- жыць!"

Супрацоўнікамі інспекцыі была прадэманстравана прэзентацыя на тэму "Віды дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу РБ,іх месцы вырастання і пасялення на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна",таксама паведамлялася пра колькасць у краіне мядзведзя і рысі,статус якіх будзе паніжаны у новай падрыхтаванай рэдакцыі Чырвонай книгі.

Фёдаравай М.А. былі праведзены гульні "Ланцугі харчавання ў прыродзе","Шукаем па слядах", загадваліся загадкі.Напрыканцы мерапрыемства,вучням было прапанавана звярнуць увагу на правілы паводзін на прыродзе і на неабходнасць заўсёды імкнуцца беражліва ставіцца да дзікай прыроды роднага краю.

Фотаматэрыялы