Раздзелы сайта

Галоўная

Архіў навін

27.01.17

Сохраняем патриотические традиции в школе

   Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда даручыў правесці ў студзені па ўсёй краіне мерапрыемствы, на якіх будуць адзначаны людзі, чыя праца садзейнічае развіццю нацыянальнай самасвядомасці, патрыятызму, актывізацыі інтарэса да вывучэння гістарычнай спадчыны Беларусі.

 Такое мерапрыемства прайшло 24 студзеня на базе нашай школы. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін сумесна са старшынёй раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталляй Баговіч, старшынёй раённага савета ветэранаў Галінай Філатавай і першым сакратаром райкама БРСМ Юліяй Протас правялі сустрэчу з вучнямі. Месца правядзення сумеснага мерапрыемства было выбрана невыпадкова. Менавіта ў нашай устнове адукацыі  створаны і дзейнічае адзіны ў нашым раёне музей Вялікай Айчыннай вайны.

  У час сустрэчы першы сакратар райкама БРСМ Юлія Протас прапанавала ў фармаце адкрытага дыялога паразмаўляць і выказаць асабістыя меркаванні на тэму грамадзянска-патрыятычнага выхавання, тым больш, што прысутная аўдыторыя складалася з прадстаўнікоў розных пакаленняў: ад вучняў старэйшых класаў — да ветэранаў працы. Дарэчы, апошнім у сваіх выступленнях было, чым падзяліцца з прадстаўнікамі маладога пакалення.

  У другой частцы мерапрыемства яго ўдзельнікі змаглі наведаць школьны музей, дзе даведаліся пра слаўную гісторыю 1406 зенітна-артылерыйскага ракетнага палка, які ў 1944 годзе вызваляў вёску Германавічы. Вельмі цікавым стала  наведванне экалагічнага класа для ўсіх удзельнікаў сустрэчы.

 У час сустрэчы старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Малюгін граматамі і каштоўнымі падарункамі адзначыў людзей, якія зрабілі найбольшы ўклад у зберажэнне, захаванне і распаўсюджванне найлепшых здабыткаў гістарычнай спадчыны нашага краю.

      За актыўны ўдзел у рабоце па ваенна-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення ўзнагароджана настаўніца гісторыі школы Іна Сямёнаўна  Пучынская.

ВІНШУЕМ!

Фотаматэрыялы