Заданне 1. Адзначце два словы, у якіх націск пастаўлены правільна.
Запішыце ў «Бланк адказаў» нумары правільных адказаў (напрыклад: 2, 5).
- дакуме́нт;
- э́ксперт;
- грамадзя́нін;
- ста́ры;
- наві́на.
Заданне 2. Працягніце сцверджанні. Запішыце сцверджанні ў «Бланк адказаў».
- Лаканічнасць (сцісласць) маўлення – гэта ... .
- Арфаэпічныя нормы – гэта нормы літаратурнай мовы, якія вызначаюць ... .
Заданні 3–5.
Прачытайце тэкст і выканайце заданні 3–5.
Ваенны парад 3 ліпеня 2024 года
Рэспубліка Беларусь 3 ліпеня 2024 года адзначыла Дзень Незалежнасці і васьмідзесяцігадовы юбілей вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гэты дзень у беларускай сталіцы прайшоў ваенны парад. Урачыстае праходжанне войск пачалося з вынасу Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачымі роты г наровай варты. Затым адбыўся рытуал прыняцця парада, аб’езд войск міністрам абароны і нарэ це сам парад.
У пешых разліках, упэўнена чаканячы крок, перад трыбунамі прайшлі курсанты, гвар ейцы, дэсантнікі, пра стаўнікі сілавых ведамстваў – усяго 36 парадных каробак, дзевяць з якіх пра стаўлены ваеннаслужачымі з іншых дзяржаў.
Магутнасць пешых разлікаў дапоўнілі 29 парадных разлікаў механізаванай калоны. На праспект выехала звыш 300 адзінак гусенічнай і колавай ваеннай тэхнікі. Першымі ў калоне прайшлі рарытэты — сем легендарных танкаў «Т-34». Шырока на парадзе былі пра стаўлены сучаснае ўзбраенне і тэхніка Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Беларусы і госці нашай краіны маглі пераканацца, што беларуская армія валодае ўсім неабходным, каб абараніць сваю краіну і, калі спатрэбіцца, нанесці праціўніку непрымальную шкоду. Высокі баявы патэнцыял і вышэйшы пілатаж прадэманстравалі лётчыкі. У небе над сталіцай прал цела каля пяці дзясяткаў сучасных баявых машын ваеннай авіяцыі Саюзнай дзяржавы.
Па традыцыі завяршылася ваенная частка парада пляц-канцэртам зводнай роты г наровай варты. Новыя элементы, падрыхтаваныя элітнымі падраздзяленнямі сілавых ведамстваў краіны, нікога не пакінулі абыякавымі.
А тэатралізаванае дзейства пад назвай «80 пераможных гадоў» расказала прысутным аб дасягненнях пасляваеннай і сучаснай Беларусі.
Па матэрыялах газеты «Звязда».
Заданне 3. Устаўце ў словы з левага слупка на месцы падкрэсліванняў прапушчаныя літары. Адказ запішыце ў «Бланк адказаў». Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі табліцы.
Адказ запішыце ў «Бланк адказаў» у выглядзе спалучэння літары і адпаведнай лічбы (напрыклад: А4Б2В3Г5Д6Е7). Літары павінны ісці ў алфавітным парадку.
|
Арфаграфічныя нормы
А. г наровы Б. гвар ейцы
В. пра_стаўлены Г. нарэ це
Д. прал цела
|
Арфаэпічныя нормы
- дзеканне;
- прыпадабненне шыпячага гука да свісцячага;
- азванчэнне глухога гука перад звонкім;
- аглушэнне звонкага гука перад глухім;
- аканне;
- яканне
|
Заданне 4. Устанавіце адпаведнасць паміж левым і правым слупкамі табліцы. Выберыце, які з выразаў перадае тэму, які – асноўную думку, а які – падтэму тэксту. Адказ запішыце ў «Бланк адказаў» у выглядзе спалучэння літары і адпаведнай лічбы (напрыклад: А4Б2В3). Літары павінны ісці ў алфавітным парадку.
Вызначце, да якога стылю і тыпу належыць прыведзены тэкст.
Адказ запішыце ў «Бланк адказаў» (напрыклад: навуковы стыль; апісанне).
|
А. Тэма тэксту – …
Б. Асноўная думка тэксту – … В. Падтэма тэксту – …
|
- Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
- Ваенны парад 3 ліпеня 2024 года.
- Беларуская армія валодае ўсім неабходным, каб абараніць сваю краіну.
- Пляц-канцэрт зводнай роты г_наровай варты.
|
Заданне 5. Паразважайце, пра што сведчыць традыцыя праводзіць ваенны парад у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Складзіце і запішыце ў «Бланк адказаў» тэкст з 5–7 сказаў на гэту тэму (абгрунтуйце свой адказ, прывядзіце не менш як тры аргументы ў пацвярджэнне сваёй думкі). Дайце тэксту загаловак. Пры адказе выкарыстайце:
-
- просты сказ з адасобленай акалічнасцю;
- складаназалежны сказ з даданай акалічнаснай часткай прычыны;
- бяззлучнікавы складаны сказ;
- сінонім да слова армія.
раскрыть » / « свернуть