Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.02.2017

21 февраля - Международный день родного языка

   Менавіта ў гэты дзень да нас у школу завіталі ўдзельнікі народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Кацярына Сосна, Таццяна Еўдакова, Людміла Лабачэўская, Міледзій Кукуць, Уладзімір Мілянцей.

   Вядучыя імпрэзы,  загадчыца Германавіцкай сельскай бібліятэкі Таццяна Хоміч  і адзінаццацікласнік Максім Хоміч,  нагадалі прысутным, што Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму назад. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш. 21 лютага 1957 года, адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

   Падчас сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі Шаркаўшчынскага краю старшакласнікі мелі магчымасць акунуцца ў таямнічы свет паэзіі, з увагай слухалі меркаванні “світанкаўцаў” аб ролі паэта і паэзіі ў грамадстве, аб месцы беларускай мовы ў жыцці кожнага беларуса, аб тым, што чалавек, які захапляецца паэтычнымі творамі,  знаходзіць для сябе адказы на многія пытанні.

  Навучэнцы нашай установы адукацыі Фаміна Дар’я, Катовіч Ірына, Яворскі Валерый і Кукуць Аляксей, якія спрабуюць  свае сілы ў паэтычнай творчасці, прачыталі свае вершы і атрымалі высокую ацэнку  гасцей.

      Напрыканцы сустрэчы кіраўнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”  Кацярына Сосна і пісьменнік Міледзій Кукуць, якія  ў свой час былі камсамольцамі, уручылі  навучэнцам  9  класа білеты членаў ГА “БРСМ”.

Фотоматериалы