Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.03.2017

Посещение школы бискупом Олегом Буткевичем

    На мінулым тыдні, падчас візітацыі ў Германавіцкую парафію ксяндза біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча, па просьбе ксяндза Яна,  была арганізавана экскурсія ў гісторыка-краязаўчы школьны музей і спецыялізаваны экалагічны клас “Прырода роднага краю.

     Ксёндз біскуп Алег, які завітаў да нас у суботу,  адзначыў, што наша ўстанова адукацыі  вельмі ўтульная і прыгожая.  Разам з прадстаўнікамі прэсы ён з вялікай цікавасцю знаёміўся  з матэрыяламі школьнага музея, якія адлюстроўваюць гісторыю нашага аграгарадка і школы. Асабліва ўразіла ксяндза біскупа і гасцей наведванне экалагічнага класа. Фёдарава М.А. падрабязна расказала аб экалагічнай дзейнасці навучэнцаў і педагогаў, прадэманстравала магчымасці, якія адкрывае гэты клас у навучанні дзяцей  і прапагандзе экалагічных ведаў.

     Мы хваляваліся,  сустракаючы духоўную асобу высокага сану, але адразу адкрыты сардэчны позірк і  лагодная ўсмешка ксяндза біскупа Алега знялі ўсе бар’еры.  Шчырая цікавасць да мінулага   і сучаснага  нашай мясцовасці выклікала шэраг пытанняў у нашага госця, і экскурсія плаўна перайшла ў размову.

      Ксёндз біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што ўсё убачанае ў звычайнай вясковай школе,  сведчыць аб стараннай працы педагагічнага калектыва нашай установы адукацыі. 

Фотоматериалы