Школьная моладзь вырашыла адну з тэматычных вечарын прысвяціць беларускай паэзіі. З гэтай нагоды навучэнцы старэйшых класаў падрыхтавалі вершы беларускіх паэтаў. Сямчонак Лізавета прачытала верш Пятруся Броўкі “Прыгожы чалавек”. Фаміна Дар’я пазнаёміла прысутных з творчасцю Ігара Пракапенкі і прачытала яго вершы “Паглядзім у вочы”, “Памаўчым”. Вершы Яўгеніі Янішчыц чытала Салавей Маргарыта.
У выкананні Буткевіч Караліны і Арлоўскай Наталлі гучалі песні беларускіх кампазітараў на беларускай мове.
Матэрыял падрыхтвала Фаміна Дар’я