Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.04.2017

Школьный марафон - 2017

      30 сакавіка 2017 года ў Шаркаўшчынскім раённым цэнтры культуры каманды школьнай моладзі  Браслаўскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага і  Шаркаўшчынскага раёнаў сталі ўдзельнікамі  конкурсу пярвічных арганізацй  ГА “БРСМ” “Школьны марафон”,  прысвечанага  Году навукі.  Гонар прадстаўляць Шаркаўшчынскі  раён выпала  камандзе юнакоў і дзяўчат нашай установы адукацыі.

     Падчас першага этапу конкурсу “Знаёмцеся — гэта мы!”, камандам трэба было ў творчай форме прадставіць дзейнасць сваёй пярвічнай арганізацыі, гісторыю і традыцыі, пераемнасць і сувязь пакаленняў. Школьную пярвічку прадстаўлялі  Хрол Сцяпан, Мядзелец Карына, Рубніковіч Андрэй,  Якімовіч Аліна, Хоміч Максім  і Арлоўская Наталля.

      На другім этапе праводзіўся конкурс “Лідар-сюрпрыз”.  Заданне прадугледжвала ўзаемадзеянне, узаемасувязь у сістэме педагог- навучэнец.

Па-майстэрску справіліся з гэтай задачай настаўнік музыкі і спеваў Лагун Святлана Міхайлаўна і навучэнка 9 класа Арлоўская Наталля.

    “ Як па нотах” –  так называлася выступленне Святланы Міхайлаўны і Наташы, якое было прасякнута любоўю да музыкі  і адлюстроўвала шматгадовае супрацоўніцтва таленавітых  настаўніцы і вучаніцы.

     Трэці этап – конкурс прэзентацый кніг “Крыніцы мудрасці”, прадугледжваў рэкламу аднаго з беларускіх твораў у форме любых відаў і жанраў тэатральнага мастацтва. Каманда нашай школы прэзенттавала п’есу Аляксея Дудурава “Вечар”.

     Па выніках занальнага этапу конкурсу каманда пярвічнай арганізацыі нашай установы адукацыі заняла першае месца.

     Школьная моладзь  удзячная настаўнікам Лагун С.М, Мядзелец Л.Г., Пучынскай І.С., Васілевічу А.К. за  дапамогу,  аказаную падчас падрыхтоўкі конкурса.

        Падрабязней пра конкурс чытаць на сайце газеты "Кліч Радзімы"

Фотоматериалы