Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.04.2017

Творческий конкурс юных чтецов "Живая классика"

     Мэты Конкурсу :
- павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання;
- развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства;
- выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай культуры;
- пашырэнне чытацкага кругагляду;
- пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

     Дэвіз Конкурсу – “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну!”

    Першы этап рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка”  прайшоў  у ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа”. Удзельнічалі вучні пачатковых класаў, 5-6, 7-8, 9-10 класаў. Гучалі вершы класікаў беларускай літаратуры: Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, В. Зуёнка, М. Танка, А. Куляшова, С. Грахоўскага і інш. Журы Конкурсу ацэньвала выступленні чытальнікаў з пункту гледжання глыбіні пранікнення ў вобраз і сэнсу твора, выбару тэксту твора, артыстызму выканання. Найбольшую колькасць балаў атрымала вучаніца 4 класа Ганебная Дар’я,  вучаніца 5 класа Сямчонак Дар’я  і вучань 7 класа Кукуць Валянцін. Яны будуць прадстаўляць нашу школу на другім (раённым) этапе рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”.



Фотоматериалы