У экалагічным класе «Прырода роднага краю” праводзяцца цікавыя, пазнавальныя заняткі як для вучняў нашай установы адукацыі, так і для гасцей нашай школы. Увазе юным эколагам прапанавалася віктарына пра насельнікаў балота “Ельня” “Размаўляй па–беларуску!” Аўтары пяці першых правільных адказаў атрымалі падарункі. Віншуем пераможцаў: Сямчонак Юлія, Ганебная Дар’я, Ермаковіч Маргарыта, Высоцкая Ганна, Свілёнак Глеб.

Правільныя адказы на віктарыну:
І. Прапанавана загадка. Неабходна дапоўніць яе словам ў рыфму і адгадаць.
- Я засцілаю дол ігліцай,
Спрадвеку слаўлюся… (смаліцай, сасна)
- Адна я на балоце з белаю карой.
Багата сокам веснавой… (парой, бяроза)
ІІ. Перакладзіце на беларускую мову
1. Белая куропатка – пардва
2. Большой улит – кулік-селянец
3. Чернозобая гагара – чорнаваллёвы гагач
4. Золотистая ржанка – залацістая сеўка
5. Средний кроншнеп – сярэдні кулён
6. Клюква болотная – журавіны
7. Водяника – багноўка
8. Мирт болотный –мірт балотны
9. Голубика – буякі, п’яніцы, дурніцы
10. Росянка – расіца
ІІІ. Працягніце беларускія прыказкі і прымаўкі ў рыфму.
Гусі нізка - ... (восень блізка)
Ліса і ў сне курэй … (бачыць)
Дзе ягаднік, там і ….(ягады)
Ваўка зубы …(кормяць)