"Тыдзень лесу" - акцыя, якая штогод праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі. Не застаюцца ў баку гэтай акцыі і ўдзельнікі Германавіцкага школьнага лясніцтва. Разам з работнікамі ДЛГУ "Дзісненскі лясгас Германавіцкае лясніцтва" на месцы былых вырубак садзілі саджанцы елкі і бярозы. Акцыя дае магчымасцьлюдзям, якія не маюць уяўленне аб працы лесаводаў, бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай Беларусі.




