Прычынай забруджвання навакольнага асяроддзя ў аграгарадку Германавічы, з'яўляецца людская свядомасць і адсутнасць культуры. На ўзроўні сельскага савета і ў раённай СМІ пастаянна праводзіцца інфармаванне насельніцтва аб тым, як варта звяртацца з адходамі. Камунальнай службай раёна арганізаваны графік вывазу смецця ў Германавічах. Людзі ведаюць аб гэтым, ведаюць, дзе размешчаны кантэйнеры для смецця, смеццевы палігон, але заўсёды прасцей выкінуць побач,чым адвезці ў спецыялізаванае месца або дачакацца, пакуль смецце забяруць камунальнікі.
Удзельнікі школьнага экалагічнага клуба на тэрыторыі аграгарадка Германавічы выявілі несанкцыяваныя сметнікі, тым самым рапачалі акцыю “Зробім!” У першую чаргу, сабралі на сметніках металалом. Атрымалася – больш за 100 кг.чорнага лому. І гэта толькі з трох сметнікаў. Наперадзе вялікая работа па збору ПЭТ бутэлек з гэтых сметнікаў. Хочацца каб і старэйшае пакаленне аграгарадка Германавічы падтрымлівала юных эколагаў. Каб навучыліся сартыраваць свае адыходы. Тым больш, што ў Германавічах працуе нарыхтоўчы магазін, які з задавальненнем прымае ПЭТ бутэлькі, шкляны бой, старое адзенне, макулатуру, лом, палітылен. Застаецца сельскім жыхарам толькі навучыцца рабіць кампост з астатніх адходаў. І праблема сметнікаў будзе вырашана!








А зараз паглядзім, як збіраюць адходы яноты