Разделы сайта

Главная

Архив новостей

05.07.2017

Лето – на здоровье!

  Надвор’е штодзённа ўносіць карэктывы ў планы работы лагера, і таму мы 4 ліпеня, скарыстаўшы  адносна цеплаваты і сонечны дзень, рушылі на школьны агарод. Няблага ўзышлі ў гэтым годзе сталовыя буракі і морква. Калі іх своечасова прапалоць  і прарваць – будзе добры ўраджай. Усе працавалі старанна і, як вынік, прапалолі адзін участак.

   Добра адпачыць пасля працы на свежым паветры!

   У гэты дзень да нас у лагер завітаў старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўнаўналетніх Шаркаўшчынскага РАУС Іван Іосіфавіч Пачкоўскі, які ў чарговы раз правёў з навучэнцамі змястоўную гутарку аб правілах паводзін у грамадскіх месцах, на вуліцы, каля вадаёмаў. Іван Іосіфавіч нагадаў  школьнікам аб абмежаванні знаходжання на вуліцы ў вячэрні час.

    У другой палове дня навучэнцы з атрадаў “Ручайкі” і “Тутэйшыя” удзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах.

   Мабільны велаатрад “Спадарожны вецер” накіраваўся ў падарожжа на роварах “Помнікі прыроды нашага краю”.

 

“Лета – на здароўе” – гэта асноўны прынцып, якім кіруюцца навучэнцы і педагогі грамадска-патрыятычнага лагера “Нашчадкі”.

Фотоматериалы