5 ліпеня зранку пайшоў дождж, і мы амаль цэлы знаходзіліся ў будынку школы. Тут таксама шмат спраў. Навучэнцы з атрада “Спадчына” рыхтавалі сталы для пакраскі, клеілі шпалеры ў кабінеце працоўнага навучання. Калі дождж паціх, дзяўчынкі разам з педагогам Юкша В.Л. прапалолі і падвязалі памідоры ў цяпліцах, абарвалі пасынкі. Знайшоўся занятак для меншых школьнікаў. Яны даглядалі кветкі ў класных кабінетах і калідорах, а потым гулялі ў настольныя гульні.
Навучэнцы 10,11 класаў, якія ўваходзяць у склад савета гісторыка-краязнаўчага школьнага музея, рыхтавалі матэрыялы для даследчай працы “Інтэрнацыянальны 1406 зенітна-артылерыйскі полк”. Мядзелец Карына, Бондар Уладзіслаў, Клімза Марына, Фаміна Дар’я класіфікавалі фотаздымкі з архіва музея па групах “Асабовы склад 1406 ЗАП – выхадцы з розных рэгіёнаў Савецкага Саюза”, “Сустрэчы ветэранаў 1406 ЗАП у вёсцы Германавічы” у другой палове 1980-х - 1990-х гадоў”. ….. 5
Такім чынам, усе нагулялі апетыт і рушылі ў сталовую на абед, які заўсёды смачны і сытны. Кожны дзень повар Чарняўская Ф.Ю. гатуе разам са сваімі памагатымі салаты, супы, кашы, мясныя стравы. Адным словам “пальчыкі абліжаш”.
Падсілкаваўшыся, хлопчыкі і дзяўчынкі ўдзельнічалі ў спартыўных гульнях і забавах, інтэлектуальных турнірах.
Час у лагеры правялі з карысцю і ўсім было весела і цікава.