Разделы сайта

Главная

Архив новостей

10.07.2017

Мы любим свою школу

   У рэшце рэшт мы дачакаліся сонечных дзянькоў! Велаатрад “Спадарожны вецер” з эколага-даследчай місіяй рушыў  у  вёску Буды, дзе знаходзіцца рэспубліканскі ландшафтны  заказнік “Ельня”.

    Два дні, у пятніцу і суботу,  усе  навучэнцы актыўна  ўдзельнічалі  ў працоўнай акцыі “Паглядзі вакол сябе вачыма гаспадара”.  Пасля дажджоў  патрэбна прапалоць клумбы, падмесці дарожкі, прыбраць скошаную траву.  Адным словам, калі паглядзіш вакол сябе вачыма гаспадара, знойдзеш працу. У выніку гэтай акцыі прышкольная тэрыторыя стала чыстай і прыгожай. 

4

     Паспелі нават прапалоць участак сталовых буракоў на школьным агародзе. 

   Знайшоўся занятак  і самым маленькім навучэнцам. Юныя кветкаводы даглядалі пакаёвыя расліны ў памяшканні школы. Быць  сапраўдным  гаспадаром патрэбна вучыцца з малых гадоў.

   У час адпачынку аддаецца перавага спартыўным мерапрыемствам на свежым паветры.  Футбол, валейбол – гэта самыя любімыя гульні. Разам з дзецьмі ў спартыўных забавах прымаюць удзел нават педагогі.

    Ролевыя і рухомыя  гульні, гадзіны малявання “Свет вакол мяне”,  экалагічныя падарожжы па старадаўняму парку  вельмі падабаюцца меншым вучням з атрада “Ручайкі”.

     Мы любім сваю школу і  стараемся,  каб яна была прыгожай, чыстай, утульнай.

 

Фотоматериалы