Разделы сайта

Главная

Архив новостей

22.09.2017

День здоровья!

      6 верасня 2017 года ў ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа” адбыўся Дзень здароўя – легкаатлетычны крос. Сярод удзельнікаў былі навучэнцы 5-6, 7-8 класаў, а таксама чацвертакласнікі. Паспаборнічаць з намі прыехалі навучэнцы Вялікасельскай школы.

   Па-святочнаму, урачыста свята пачалося. Усім вельмі хацелася перамагчы. Удзельнікаў спаборніцтваў вельмі падтрымлівалі балельшчыкі.

   Сярод дзяўчынак 5-6 класаў перамагла вучаніца 5 класа Цярэшка Паліна (Германавіцкая СШ), сярод дзяўчынак 7-8 класаў – Шашок Паліна (Вялікасельская СШ).

   Лепшым сярод хлопчыкаў 5-6 класаў аказаўся Шабан Віталій (Германавіцая СШ), сярод  хлопчыкаў 7-8 класаў перамог Хаціловіч Іван (Вялікасельская СШ). Навучэнец 4 класа Плехаў Сяргей бег разам з хлопчыкамі 5-6 класаў і заняў 2-ое месца.

   Пры падвядзенні вынікаў Дня здароўя пераможцы былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі. Бадзёры дух і цудоўны настрой захаваўся ва ўсіх на цэлы дзень.

Фотоматериалы