Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.10.2017

Мгновения школьной жизни

   Закончылась першая чвэрць, але ва ўспамінах навучэнцаў застанецца шэраг цікавых момантаў школьнага жыцця пачынаючы ад першага ўрока «Беларусь – мая Айчына».

 Першакласнікі  і іх бацькі былі запрошаны настаўнікам Мядзелец В.Г. на урок - знаёмства “Першы раз – у першы клас”

. Навучэнцы пачатковых класаў разам са сваімі настаўнікамі Лагун А.І., Мядзелец Л.Г., Толкач М.В. здзейснілі завочнае падарожжа па Беларусі.

Віртуальную экскурсію ў мінулае роднага краю ажыццявілі навучэнцы 6 і 8 класаў (класныя кіраўнікі Лявоненка Л.Ф, Васілевіч А.К.). 

Пяцікласнікі сталі ўдзельнікамі ўрока-падарожжа “Беларусь – мая Айчына” (класны кіраўнік Рубніковіч Р.Г.).

Навучэнцам 7 класа класны кіраўнік Рымчонак Л.М. прапанавала інтэлектульную гульню,

а  з дзевяцікласнікамі  класны кіраўнік Фёдарава М.А. правяла інтэрактыўны занятак  у экалагічным класе.

    Навучэнцы 10 і 11 класаў запрасілі да сябе ў літаратурную гасцёўню паэта, былую выпускніцу нашай школы,  Еўдакову Таццяну  Несцераўну. Да іх на ўрок таксама завітала ветэран педагагічнай працы, былая настаўніца наша школы, Райчонак Ада Эльеўна.

     Першыя ўрокі ва ўсіх класах былі цікавымі і  змястоўнымі,  папоўнілі веды навучэнцаў аб гісторыі нашай Айчыны, знакамітых асобах нашай Беларусі, яе прыродных асаблівасцях.

      У верасні  навучэнцы нашай школы сталі ўдзельнікамі акцыі  “Салдацкія пахаванні”, падчас якой прыбіралі пахаванні польскіх салдат, якія загінулі у нашай мясцовасці падчас савецка-польскай вайны 1919-1920-х гадоў.

З другой паловы верасня школьнікі рыхтаваліся да Дня настаўніка пад кіраўніцтвам  агульнашкольнага самакіравання ў супрацоўніцтве з Германавіцкім цэнтрам культуры і народнай творчасці. Атрымалася цудоўнае свята,  усе настаўнікі  ўдзячныя навучэнцам, а таксама супрацоўнікам Германавіцкага ЦКіНТ за віншаванні.

   Напярэдадні Дня настаўніка прадстаўнікі агульнашкольнага самакіравання звярнуліся да адміністрацыі школы з прапановай правесці дзень самакіравання і атрымалі згоду. 29 верасня ў якасці настаўнікаў працавалі старшакласнікі Мядзелец Карына, Якімовіч Аліна, Рубніковіч Святлана, Буда Яўгеній, Філіпёнак Крысціна, Толсцік Арына, Заляціла Лізавета, Арлоўская Наталля, Андзілеўка Ганна, Філіпёнак Лізавета, Чарняўская Ангеліна, Ананіч Марына, Якімовіч Яўгеній. Магчыма, хто-небудзь з іх у будучым стане настаўнікам.

   У кастрычніку адбылася сустрэча навучэнцаў з прадстаўніком МЧС інспектарам ІНіП Шаркаўшчынскага РАНС Дзмітрыем Сяргеевічам Катовічам. Дзеці атрымалі адказы на ўсе пытанні аб бяспечных паводзінах у розных сітуацыях.

   Па ініцыятыве старшыні Шаркаўшчынскай Маладзёжнай палаты Мядзелец Карыны 1 кастрычніка была праведзена акцыя “Дом без адзіноцтва”. Школьнікі завіталі да пажылых людзей, якія былі вельмі задаволены ўвагай да іх.

   Навучэнцы нашай школы таксама прынялі ўдзел у акцыі “Моладзь за бяспеку”, якая праводзілася з 25 верасня па  14 кастрычніка. Разам з прадстаўніком МЧС інспектарам ІНіП Шаркаўшчынскага РАНС Дзмітрыем Сяргеевічам Катовічам дзеці наведалі пажылых людзей і прапанавалі ім сваю дапамогу.

 13 кастрычніка ў рамках тыдня Маці ў 1-11 класах прайшоў Рэспубліканскі ўрок “Здаровая сям’я – здаровая нацыя”

“Васьмікласнікі на ўроку размаўлялі аб сямейных традыцыях і разам будавалі віртуальны дом для сваёй сям’і. У аснову гэтага дома рабяты паклалі цаглінкі, якія сімвалізавалі сямейныя каштоўнасці (любоў, здароўе, давер, шчасце, падтрымку). Дзяўчыні і хлопчыкі калектыўна аформілігазету “Мая сям’я – маё багацце”

 

Фотоматериалы