Разделы сайта

Главная

Архив новостей

12.12.2018

ВЕХІ ГІСТОРЫІ: 100-годдзе БССР

 

ВЕХІ ГІСТОРЫІ: 100-годдзе БССР

      У наступным годзе адзначаецца юбілей – 100 годдзе з дня ўтварэння  Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Святкаванне гадавіны падзей, якія прадвызначылі далейшы шлях развіцця беларускай дзяржаўнасці, прыпадае на 1 студзеня 2019 года.  З гэтай нагоды ў школьным гісторыка-краязнаўчым музеі арганізавана тэматычная выстава, на якой прадстаўлены дакументы пачатку XX стагоддзя, матэрыялы аб падзеях кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

      15 снежня 2018 года для старшакласнікаў была праведзена  экскурсія “Нараджэнне Рэспублікі:памяць праз стагоддзі”. Моладзь пазнаёмілася з этапамі станаўлення беларускай дзяржаўнасці,  творчасцю пісьменніка Міхася Машары.

       З цікавасцю слухалі старшакласнікі аповед экскурсавода аб падзеях савецка-польскай вайны, якія адбываліся ў вёсцы Германавічы, аб нашых земляках – удзельніках кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

 

 

 

Фотоматериалы