Разделы сайта

Главная

Архив новостей

08.01.2019

Смотр-конкурс "Здравствуй, мир!"

Среди участников районного этапа республиканского смотра-конкурса детского творчества "Здравствуй, мир!" были и учащиеся нашей школы. Это Сташкевич Ульяна (7 класс) и Терешко Полина (6 класс).

 

Конкурс дзіцячай творчасці праходзіў у Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 2. Як і ў мінулыя гады, ініцыятарамі яго правядзення  выступілі аддзел па адукацыі райвыканкама і Шаркаўшчынскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі.  Выступленні юных канкурсантаў падчас правядзення конкурсу “Прывітанне, свет!” ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама  Алеся Уладзіміраўна Грыдзюшка, метадыст Шаркаўшчынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі Наталля Сямёнаўна Шакялеўская і выкладчыца Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Ала Уладзіміраўна Міхайлава. У ролі вядучай конкурснай праграмы  выступіла культарганізатар раённага цэнтра дзяцей і моладзі Алена Мікалаеўна Калесніковіч.

Пры падвядзенні вынікаў журы ўлічвала многія крэтэрыі, сярод якіх узровень выканаўчага майстэрства, артыстызм музычнасць, выразнасць, складанасць рэпертуара і аранжыроўкі, шмат чаго іншага. Пераможцы былі вызначаны ў кожнай з намінацый.

У намінацыі “Тэатральнае мастацтва” за 3 месца журы ўзнагародзіла   Ульяну Сташкевіч.

У намінацыі “Вакальная творчасць” за 3 месца журы ўзнагародзіла   Паліну Цярэшка 

Віншуем педагогаў,  Давідзян Ганну Эдуардаўну і Лагун Святлану Міхайлаўну, якія рыхтавалі дзяўчынак да конкурсу.

Фотоматериалы