Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.11.2018

27 лістапада дэлегацыя Екабпілскага самакіравання Латвійскай Рэспублікі і кіраўнікі навучальных устаноў Екабпілса з афіцыйным візітам наведалі наш Шаркаўшчынскі раён. Замежныя госці пабывалі ў чатырох навучальных установах раёна з мэтай абмену вопытам і наладжвання дзелавых кантактаў: на прыкладзе ажыццяўлення навучальнага і выхаваўчага працэсаў у сярэдняй школе № 1 г. п. Шаркаўшчына, Велікасельскай ДС-СШ, Германавіцкай і Лужкаўскай сярэдніх школах звярнулі ўвагу на асаблівасці развіцця сістэмы адукацыі, а таксама азнаёміліся з жыццём, гісторыяй і культурай жыхароў Шаркаўшчынскага краю.

Фотоматериалы