Разделы сайта

Главная

Архив новостей

11.03.2019

Конституции Беларуси - 25 лет


15 сакавіка- асаблівая дата сярод дзяржаўных свят- Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь- асноўнага Закона, па якому жыве наша краіна.
Напярэдадні гэтай важнай даты 11 сакавіка ва ўстанове адукацыі “Германавіцкая сярэдняя школа “ прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 25-годдзю з дня прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і станаўлення інстытута прэзідэнства.
З вучнямі 3-4 класаў быў праведзены ўрок патрыятызму і грамадзянскасці “Дзяржаўныя сімвалы Беларусі”. У ходзе ўрока вучні пазнаёміліся з асноўнымі законамі і цікавымі фактамі з гісторыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы з цікавасцю глядзелі відэаролік “Герб і Флаг- дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь”.
У 5-6 класах адбылася гутарка “Дзяржава- гэта мы!”. Адзначыўшы, што Канстытуцыя - гэта асноўны прававы акт законнасці і справядлівасці краіны, навучэцам была прапанавана прэзентацыя, дзе шмат увагі надалі таму, наколькі важны асноўны закон і як ён тычыцца кожнага чалавека, з'яўляючыся асноўным гарантам яго правоў і свабод. Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ганна Васільеўна звярнула ўвагу дзяцей на кніжную выставу «15сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь», расказала аб асобных выданнях, прадстаўленых на ёй.


Цікава прайшоў прававы квэст у навучэнцаў 7-8 класаў. На званне лепшых знатакоў права спаборнічалі дзве каманды. На працягу ўсяго мерапрыемства прысутнічаў дух спаборніцтва, навучэнцы актыўна і дружна выконвалі заданні “Збяры прымаўку”,”Вызнач, аб якім праве гаворыцца ў песні, казцы”, “Пытанне- адказ”,”Правы дзяцей”, “Казачны юрыст”. Выконваючы заданні, навучэнцы змаглі прадэманстраваць веды правоў і абавязкаў. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі памяткі “Правы і абавязкі навучэнца”.

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у 9-11 класах было праведзена віртуальнае падарожжа “Мір права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь” . Спачатку класны кіраўнік 11 класа расказала дзецям пра тое, што за ўсю гісторыю развіцця Беларусі як самастойнай незалежнай дзяржавы пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года дзейнічала пяць Канстытуцый, былі названыя іх характэрныя асаблівасці. Прагляд відэароліка дапамог навучэнцам больш даведацца пра гісторыю ўзнікнення і развіцця галоўнага дакумента нашай рэспублікі, пра яго структуру і змест.
Віктарына «Што мы ведаем пра Канстытуцыю?» выявіла ўзровень ведаў старшакласнікаў па дадзенай тэме, дапамагла замацаваць атрыманую інфармацыю. Пытанні рознай ступені складанасці дазволілі навучэнцам праявіць сваю эрудыцыю. Але для таго, каб даць дакладны адказ, школьнікі старанна вывучалі тэкст Канстытуцыі.

Фотоматериалы