Разделы сайта

Главная

Архив новостей

25.04.2019

Раённы семінар намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце і педагогаў – арганізатараў

У ДУА “Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна” 25.04.19г. прайшоў раённы семінар намеснікаў дырэктароў па выхаваўчай рабоце і педагогаў – арганізатараў па тэме “Грамадзянска- патрыятычнае выхаванне”.

Адкрыла семінар метадыст аддзела па адукацыі Шаркаўшчынскага райвыканкама Грыдзюшка Алеся Уладзіміраўна.  Навучэнцы правялі вочна- завочную экскурсію па школе,  прэзентавалі работу ўстановы адукацыі па экалагічнаму выхаванню ( тэатралізаванае прадстаўленне). Дырэктар установы адукацыі пазнаёміла прысутных з экалагічным класам “Прырода роднага краю”. Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце падзялілася вопытам работы школы па грамадзянска- патрыятычнаму выхаванню.  Кіраўнік  гуртка “Юныя экскурсаводы” і настаўніца гісторыі Свілёнак Г.В. правялі з навучэнцамі і ўдзельнікамі семінара цікавы квэст “ Таямніцы гісторыі аграгарадка Германавічы”. У школьным гісторыка- краязнаўчым музеі Сташкевіч Ульяна прэзентавала інсталяцыю “Мы памятаем!Мы ганарымся! Мы ўшаноўваем!”, а навучэнцы 11 класа прадставілі свае даследчыя працы.

 

Фотоматериалы