Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.09.2020

Первый урок 2020

У рамках першага ўрока “Я вырас тут і край мне гэты дарагі” для навучэнцаў 8-11 класаў быў праведзены музейны занятак “Мая старонка кожны раз перада мной ў абліччы новым”. Школьнікі сталі ўдзельнікамі віктарыны-прэзентацыі “Аграгарадок Германавічы ў мінулым і сучасным” . Затым юнакі і дзяўчаты мелі магчымасць паразмаўляць аб тых людзях, якія сваім талентам, стараннай працай праслаўляюць малую Радзіму. Асаблівая падзяка супрацоўнікам музея Іне Сямёнаўне Пучынскай і Таццянне Антонаўне Катовіч. Для навучэнцаў 7 класа быў праведзены краязнаўчыўрок "Захавальнікі народных рамёстваў", дзякуй майстрам Дома Ганчара Сяргею і Ганне Рымдзёнкам. Першы ўрок "Я вырас тут, і край мне гэты дарагі" для навучэнцаў 5-6 класаў прайшоў у экалагічным класе. Дырэктар Шаркаўшчынской РАС БТАіР Алег Селях і захавальнік ТВП балота Ельня разам з дзецьмі разважалі пра ўнікальную прыгажосць прыроды роднага краю і як захаваць гэтую біялагічную разнастайнасць для нашчадкаў. Навучэнцы пачатковых класа разам з Таццянай Генадзьеўнай Хоміч адправілася ў падарожжа па родным краі "Усякай птушцы сваё гняздо міла"

Фотоматериалы