Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.12.2020

ВЫСТАВКА “Далягляды душы Ванды Лагун”

В экологическом классе "Природа родного края" открылась выставка работ местной самодеятельной художницы Ванды Лагун.

 

Ванда Германаўна Лагун – таленавітая самадзейная мастачка, нарадзілася ў жывапіснай вёсцы Юзэфова Шаркаўшчынскага раёна за дваццаць дзён да пачатку Вялікай Айчыннай вайны – 2 чэрвеня 1941 года. Тут прайшло ўсе яе жыццё:ваеннае дзяцінства, юнацтва і сталыя гады.       Няпросты лёс гэтай моцнай духам жанчыны. Пасля цяжкай хваробы, ў 13 гадоў яна стала інвалідам. У 1954 годзе дзяўчынцы ампутавалі нагу і Ванда не змагла больш наведваць школу. На той час не практыкавалася навучанне на даму і адукацыю яна працягвала самастойна, чытаючы кнігі.       Ванда Германаўна жыла разам з бацькамі, нягледзячы на перанесеную аперацыю, дапамагала ім да апошняй іх хвіліны. Навучылася гатаваць, працавала ў агародзе, даглядала гаспадарку.       Бог надзяліў Ванду Германаўну не толькі прыгожай душой і валявым характарам, але і мастацкім талентам. Далягляды яе душы бязмежныя: на малюнках і карцінах – страдаўнія замкі, родныя краявіды, вясковыя сюжэты. Творчасць Ванды Лагун уражвае. Нават не верыцца, што мастачка не мае спецыяльнай адукацыі.       У 1983 годзе Ванда Германаўна пачынае пісаць вершы, апавяданні, якія друкаваліся ў раённай газеце “Кліч Радзімы”.       Ванда Лагун пайшла з жыцця 22 лістапада 2008 года, пакінуўшы пасля сябе творчую спадчыну: карціны, малюнкі, апавяданні, вершы. Творы Ванды Лагун кранаюць сваёй глыбінёй і непасрэднасцю, шчырасцю і самабытнасцю.       Ванда Германаўна свае творы шчыра раздавала сваякам, суседзям, знаёмым. Ва ўстанове культуры “Мастацка-этнаграфічны музей імя. Я. Н. Драздовіча” захоўваецца альбом яе малюнкаў і графічныя працы. Шэраг твораў мастачкі на выставу прадаставіла Катовіч Таццяна Антонаўна, якой у 90-х гадах іх перадала сама Ванда Германаўна.       Спадзяёмся, што наведвальнікі выставы “Далягляды душы Ванды Лагун”, не толькі атрымаюць асалоду ад сустрэчы з мастацтвам, але і задумаюцца над тым, што кожны з нас гаспадар свайго лёсу. Жыццё нашай таленавітай зямлячкі, Ванды Лагун, гэтаму падцвярджэнне!     (Паводле расказу Іны Сямёнаўны Пучынскай,  супрацоўніка ўстановы культуры “Мастацка-этнаграфічны музей імя. Я. Н. Драздовіча”)

Фотоматериалы