Разделы сайта

Главная

Архив новостей

14.12.2020

“Мінулае. Зіма. Новы год”

“Мінулае. Зіма. Новы год” – так называецца фотавыстава, якая адкрылася ў Германавіцкай сярэдняй школе 18 снежня. На фотаздымках мінулых гадоў навагоднія і зімовыя сюжэты. Мінае год за годам, а навагодняе свята застаецца доўгачаканым і чароўным не толькі для дзяцей, але і для дарослых. Пагартайце гэты віртуальны альбом, магчыма пазнаеце сябе, альбо сваякоў ці знаёмых. Большасць фотамомантаў адлюстраваў былы кіраўнік фотагуртка Германавіцкай сярэдняй школы Чарняўскі Іван Андрэевіч, якога ўжо даўно няма з намі…Успомнім яго добрым словам, бо праца гэтага чалавека дазваляе нам сёння ўбачыць цікавыя імгненні былога.

Фотоматериалы