Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2021

Размаўляй са мной па-беларуску!

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

18 лютага вучні 5-7 класаў завіталі у сельскую бібліятэку, дзе прынялі ўдзел у спаборніцтвах "Знаўца роднай мовы". Мерапрыемства падрыхтавала і правяла Хоміч Таццяна Генадзьеўна.

20 лютага з вучнямі  прайшла гульня-віктарына “Размаўляем па- беларуску”, прысвечаная Дню роднай мовы. Спаборнічалі дзве каманды “Чытачы” і “Мовазнаўцы”. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсах “Загадкавы цыферблат”, “Рэбус”, Рассыпаныя прыказкі”, Конкурс скарагаворак”, “Словы-“змейкі”,  “Закончы сказ фразеалагізмам”, “загадкі- жарты”, “Конкурс перакладчыкаў”, “Назаві адным словам”, “Сінквейн”. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі у падарунак кнігу. Гульню правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Рубніковіч Рыта Генадзьеўна.

Фотоматериалы