Разделы сайта

Главная

Архив новостей

21.02.2022

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы: некаторыя цікавыя словы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. Для беларусаў гэта своеасаблівая дата, якая сведчыць пра нацыянальную каштоўнасць, якая, з аднаго боку, павінна яднаць народ, бо любая мова, найперш, злучае тых, хто яе складае, з другога боку, нагадвае пра неабходнасць пэўных захадаў, каб зберагчы самабытны скарб.

Давайце ўспомнім некаторыя цікавыя словы беларускай мовы.

Радуе тое, што хутка будзем збіраць пралескі (подснежники). Вясна ўжо дыхае ў патыліцу зіме.

Хахуля (выхухоль), між іншым, мае 44 зубы. Спачатку мускусныя залозы гэтай жывёлы выкарыстоўваліся ў якасці выдатнага замацавальніка паху духоў. Потым хахуля цікавіла прамыслоўцаў выключна з-за футра.

А вы любіце мачаць хлеб у лёк? Забыліся, што гэта? Так называецца селядзечны расол.

Слухайце, паспрабуйце зрабіць каганец самастойна. Каганец – гэта масляная лямпа. Замест парафіну ў ім выкарыстоўваліся тлушч, алей ці сала. Карусь Каганец – такім цікавым псеўданімам падпісваў свае творы Казімір Кастравіцкі.

Давайце ўспомнім добрую часіну – школьныя паходы. Падчас іх летам на ражончыках – тонкай завостранай палачцы без сучкоў – смажылі сала над агнём.

А вы б хацелі жыць на выспе – невялікім востраве, часцей пясчаным?

У папулярнай казцы ўнучка задавала «бабулі-ваўку» розныя пытанні: чаму ў яе вялікія рукі, вушы, зубы, вочы. Май бабуля вялікі нос, яе можна было б назваць аднаслоўна яндоўкай.

Ну і нарэшце, па-беларуску капец – месца для захавання на зіму гародніны. І націск абавязкова трэба ставіць на другім складзе.

 

 

Фотоматериалы