Разделы сайта

Главная

Архив новостей

27.10.2016

Экологический класс открылся в Германовической средней школе

Экалагічны клас прыроды роднага краю адкрыўся ў Германавіцкай сярэдняй школе

Першы ў Беларусі спецыялізаваны экалагічны клас па ўстойлівым выкарыстанні прыродных рэсурсаў  “Прырода роднага краю” адкрыўся 27 кастрычніка ў Германавіцкай сярэдняй школе.  Дзякуючы гэтаму ў вучняў  рознага ўзросту з’явілася ўнікальная магчымасць на  новым узроўні вывучаць праблемы экалогіі і паспяхова знаходзіць шляхі  іх вырашэння.

 Дзейнасць новага экалагічнага класа ў значнай ступені будзе выконваць  інфармацыйную функцыю, прыцягваць увагу шырокіх колаў насельніцтва да глабальных экалагічных праблем, у тым ліку і да захавання ўнікальнага балота “Ельня”.

Фінансаванне дадзенага  праекта ажыццяўляецца Фондам Кока-Кола па новай партнёрскай ініцыятыве ПРААН і Кока-Колы «Новы свет: ініцыятывы ў галіне інклюзіўнага і ўстойлівага развіцця чалавечага патэнцыялу». Адміністратыўную падтрымку праекта аказвае ПРААН ГЭФ «Кіраванне тарфянікамі на аснове ландшафтных падыходаў з мэтай атрымання шматбаковых экалагічных выгод» («Тарфянікі-2»).

На цырымоніі ўрачыстага адкрыцця новага экалагічнага класа прысутнічалі намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Міхайлавіч Качаноўскі, прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, Праграмы равіцця ААН у Беларусі, вытворчага прадпрыемства «Кока-Кола Бевриджис Белоруссия», настаўнікі і вучні Германавіцкай сярэдняй школы,  іншыя госці ўрачыстасці, якія не засталіся ў баку ад глабальных экалагічных праблем.

    

 

 

 

Фотоматериалы