Разделы сайта

Главная

Архив новостей

20.02.2026

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

   Ільняная і жытнёвая,
   Сялянская, баравая,
   У казачнай красе.
   Старажытнейшая,
   Самая славянская,
   Чыстая, як травы ў расе.
   Вобразная, вольная, пявучая,
   Мова беларуская мая…
Менавіта ёй, нашай роднай мове, быў прысвечаны Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, які праходзіў у дзяржаўнай установе адукацыі “Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна” з 16 верасня па 21 верасня 2026 года. Праведзеныя мерапрыемствы мелі наступныя мэты:
     стварыць умовы для абагульнення ведаў вучняў, набытых падчас урокаў беларускай мовы і літаратуры; удасканалення навыкаў групавой работы; развіцця ў школьнікаў творчых здольнасцей, кемлівасці, артыстызму; выхавання любові да роднай мовы, цікавасці да моўнага багацця беларускага народа. 
      Настаўнікі пачатковых класаў разам са сваімі навучэнцамі прынялі ўдзел у гульні “Перакладчык”, конкурсе чытальнікаў вершаў “Мая родная мова”, мерапрыемстве “Гучыць роднае слова”. Вельмі цікава прайшла сустрэча ў сельскай бібліятэцы “ “. Дзеці з радасцю выказалі свае думкі, паказалі свой пазітыўны настрой. Як мілагучна гучалі з вуснаў дзяцей матуліна калыханка, бабуліна казка, мудрае народнае выслоўе, верш П.Панчанкі, урывак прозы Я.Сіпакова, байка К.Крапівы ! З захапленнем дзяліліся вучні сваімі любімымі словамі на роднай мове. Знічка, пралеска, світанак…
Вынікам калектыўнай творчай справы сталі правілы, якія дзеці дамовіліся выконваць пастаянна: родную мову беражы, роднай мовай даражы, родную мову шануй, роднай мовай не гандлюй, родную мову любі, ніколі яе не кідай, родную мову дзецям перадай.
Дзве каманды “Валошкі” і “Рамонкі” спаборнічалі ў веданні роднай мовы, адгадвалі загадкі, прадаўжалі прыказкі, узгадвалі народныя прыкметы, працавалі ў ролі перакладчыкаў. Падчас гульні пісалі на далоньках імёны і прозвішчы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, на дошцы вырас цэлы букет у якасці падзякі за цудоўныя творы на роднай мове.
         Навучэнцы 5-8 класаў прынялі ўдзел у віктарыне “Размаўляй па-беларуску”, пазнавальнай гульні “Родная мова – цудоўная мова”, гадзіне роднай мовы “Роднай мовы пералівы”. Дзеці актыўна выконвалі заданні “Перакладчык”, Пантаміма”, “Падарожжа па рацэ”, “Прадоўжы фразеалагізм”, “Юны паэт” і інш. Гэтыя мерапрыемствы прысвячаліся народным традыцыям і мове, што падкрэсліла важнасць мовы як інструмента камунікацыі і сувязі пакаленняў.   
        Навучэнцы старэйшых класаў прынялі ўдзел у гульні-падарожжы “Скарбы роднай мовы”, сваёй гульні “Знаўцы роднай мовы”. Заданні, прапанаваныя настаўнікамі, складаліся на аснове вывучанага матэрыялу, прысутнічалі заданні творчага характару. 
       Тыдзень аказаўся насычаным, цікавым. Праведзеныя мерапрыемствы былі вельмі цікавымі, арыентаванымі на максімальнае раскрыццё творчых інтэлектуальных магчымасцей кожнага навучэнца.

Фотоматериалы