Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2016 года № 481 сёлетні год у нашай краіне аб’яўлены Годам навукі. Гэта тэма была агучана падчас правядзення адзінага дня інфармавання насельніцтва, у межах якога старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Германавічы.
Сустрэча прайшла ў наша станове адукацы. Асноўную аўдыторыю склалі педагогі ўстановы адукацыі. Прысутнічалі таксама работнікі сацыяльнай сферы аграгарадка, працаўнікі ААТ “Княж”. Іван Канстанцінавіч коратка паведаміў пра тое, што асабліва адметнае было ў мінулым годзе. Сярод найбольш значных падзей вылучаліся выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, пенсійная рэформа, дэнамінацыя беларускага рубля і, канечне ж, шматлікія культурна-масавыя мерапрыемствы, якія прайшлі пад знакам Года культуры.
Пасля Іван Канстанцінавіч наведаў экалагічны клас, які нядаўна адкрыўся ў Германавіцкай СШ. Завуч школы Ганна Эдуардаўна Давідзян правяла для дэпутата аглядную экскурсію, прадэманстравала літаратуру і спецыяльнае абсталяванне, якімі карыстаюцца вучні падчас правядзення навуковых доследаў.
