Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.07.2017

Отдыхаем вместе в лагере "Наследники"

З 28 чэрвеня па 19 ліпеня на базе ўстановы адукацыі

"Германавіцкая сярэдняя школа Шаркаўшчынскага раёна"

працуе грамадзянска-патрыятычны лагер “Нашчадкі”

Мэта дзейнасці лагера:

стварэнне ўмоў для арганізацыі паўнавартаснага, карыснага і цікавага  адпачынку школьнікаў   на аснове сатворчасці навучэнцаў і педагогаў з улікам асаблівасцей сацыяльнай і прыроднай прасторы.

Задачы:

- спрыяць выхаванню ў навучэнцаў патрыятызму і грамадзянскасці на прыкладах гераічнага         подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны;

- далучыць  школьнікаў да пошукавай і даследніцкай дзейнасці;

- арганізаваць валанцёрскую работу;

- развіваць здольнасці навучэнцаў на аснове рэалізацыі іх інтарэсаў і патрэбнасцей.

Садзейнічаць фарміраванню ў дзяцей і падлеткаў:

- працавітасці як умовы сацыяльнай паспяховасці;

- беражлівых адносін да свайго здароўя, усвядомленай  патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця;

- камунікатыўных навыкаў,  дасугавай культуры.

   Навучэнцы 1-10 класаў,  якія адпачываюць у лагеры, аб’ядналіся ў атрады “Ручайкі”, “Тутэйшыя”, “Спадчына”. Старшакласнікі, якія ўваходзяць у школьны экалагічны,  атрад стварылі  валанцёрскі велаатрад “Спадарожны вецер”

     Патрыятызм пачынаецца з адказнай працы і таму усе навучэнцы ўдзельнічаюць у працоўных акцыях: займаюцца праполкай школьнага агарода, наводзяць парадак у школьным двары, на тэрыторыі каля архітэктурных помнікаў аграгарадка Германавічы.

 Напярэдадні Дня Незалежнасці падчас акцыі “Абеліск” школьнікі займаліся добраўпарадкаваннем сквера-мемарыяла ў гонар воінаў 1406 ЗАП, помніка нашым землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, брацкай пахавання воінаў 166-й стралковай дывізіі ў в. Жукі Ложныя.

    Пасля працоўных акцый усе з задавальненнем адпачываюць: удзельнічаюць у спартыўных спаборніцтвах, гульнях, конкурсах, экскурсіях.

Фотоматериалы