Разделы сайта

Главная

Архив новостей

03.07.2017

Велопробег "Дорогами освобождения"

   Напярэдадні  Дня Незалежнасці члены мабільнага велаатрада  “Спадарожны вецер” рушылі ў накірунку вёскі Жукі Ложныя, дзе на мясцовых могілках знаходзіцца брацкае пахаванне воінаў 517 і 324  стралковых палкоў 166-й стралковай дывізіі.

   166-я Чырвоназнамённая дывізія прайшла  слаўны баявы шлях. З мая 1942 года змагалася з ворагам на  Паўночна-Заходнім фронце.  Прымала ўдзел у контрнаступленні пад  Курскам, аперацыі “Баграціён”, у разгроме прыбалтыйскай групоўкі ворага. Дывізія завяршыла свой баявы шлях у горадзе Ліепая, дзе сустрэла Дзень Перамогі.

   У ліпені-чэрвені  1944 года  166-я дывізія ў складзе 6-й гвардзейскай арміі фарсіравала Заходнюю Дзвіну і паспяхова наступала  ў накірунку Ушачаў.  423-і  і 517-ы палкі   праз Германавічы рушылі на Браслаў, але  на шляху да  вёскі Новы Пагост трапілі на засаду фашыстаў. Шмат  салдат у гэтым баі было паранена. Іх прывезлі ў 215 медсанбат, які размяшчаўся ў в. Жукі Ложныя, але ніхто з параненых байцоў не выжыў. Чырвонаармейцаў пахавалі на мясцовых могілках. На сённяшні дзень вядомы дадзеныя аб  9 пахаваных  воінах  423 -га і 517-га палкоў 166-й стралковай дывізіі.   Адзін салдат значыцца на шыльдзе помніка як невядомы.

Вось гэтыя імёны.

Лейтэнант Бокаў Уладзімір Іванавіч (1924 – 1944 гг.)

Радавы Гібскі Ілля Пятровіч (1909 – 1944 гг.)

Старшы лейтэнант Дехцяроў Мікалай Матвеевіч (1913 – 1944 гг.)

Радавы Дубінін Сямён Дзмітрыевіч (1908 -1944 гг.)

Радавы Кулікоў Іван Пятровіч  (1926 – 1944 гг.)

Гвардыі лейтэнант Ліхоцін Міхаіл Рыгоравіч (1922 -1944 гг.)

Радавы Падалка Емяльян Рыгоравіч (1902 – 1944 гг.)

Старшы сяржант Салянкоў Аляксандр Паўлавіч (1921 – 1944 гг.)

Сяржант Бенгус Егуда Ісаевіч (1910 – 1944)

Невядомы

   Яны паходзілі з розных куткоў былога Савецкага Саюза  (Украіна, Башкірыя, Беларусь, Расія)  і мелі розныя званні, узрост. Салдацкі лёс звёў гэтых салдат разам, а вайна ўнесла свае карэктывы ў іх жыцці, якія абарваліся на нашай беларускай зямлі. Дарагую цану заплацілі гэтыя воіны за наш сённяшні мірны дзень. Памятаць аб гэтым – наш абавязак.

  Першага  чэрвеня, у 73-ю гадавіну з дня  вызвалення вёскі Германавічы ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, старшакласнікі разам з Фёдаравай Марынай Аляксандраўнай прынеслі букецікі палявых кветак салдатам, якія храбра змагаліся і загінулі абараняючы нашу Радзіму.

Фотоматериалы