Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.07.2017

Акция “Солдатские захоронения”

        Штогод  некалькі пакаленняў навучэнцаў нашай школы з мэтай падтрымання ў належным парадку  пахаванняў польскіх салдат удзельнічаюць у акцыі “Салдацкія пахаванні”. Польскія салдаты, якія пахаваны на могілках у суседняй вёсцы Цярэшкі,   загінулі падчас  савецка-польскай вайны 1919 – 1920-х гадоў.

      Гістарычныя даведка.

      Вясной  і летам 1920 года ў нашай мясцовасці адбываліся значныя баі і вёска Германавічы па некалькі разоў пераходзіла з рук  у рукі.

      Аб гэтых падзеях апавядае пісьменнік Міхась Машара ў кнізе "Ішоў дваццаты год".   У адным з эпізодаў ён апісвае: "Да маёнтка  (Шырына) лепш за ўсё было прабрацца па масце цераз раку Дзісна, які знаходзіўся пасярэдзіне мястэчка і ахоўваўся вартай з кулямётным гняздом. Варта магла ўзняць перапалох у гарнізоне, аказаўшы супраціўленне, таму атрад  вырашылі падзяліць на дзве часткі. Адной трэба было перайсці Дзісёнку вышэй Германавіч і напасці на маёнтак Шырына з захаду. Чырвонаармейцы, дабраўшыся да парка, павінны былі пусціць ракету, якая і з'явіцца сігналам для адначасовага нападу на варожыя гнёзды. Дзякуючы раптоўнаму і неспадзяванаму нападу белапалякі не змаглі аказаць налётчыкам супраціўлення".

  У красавіку-маі 1920 года  коннікі корпуса  Гая  выбілі  войска палякаў  з Германавіч.

     У  баі пад Германавічамі  на   савецкім баку  прымаў удзел фінскі полк, які страціў 60% свайго складу. Адзін з удзельнікаў гэтых падзей Ільнар   Ільмонен стаў пісьменнікам і напісаў пра  гэту вайну кнігу "Фінскі полк на польскім фронце". Вось урывак з гэтай кнігі ”Чацвёртага чэрвеня 1920 года полк атрымаў загад выступіць на фронт пад мястэчка Германавічы, куды прыбыў 6 чэрвеня. У гэты дзень у 12 гадзін ночы полк уступіў у бой з наступаючымі польскімі часцямі, якія цяснілі  чырвонаармейскія часці, каторыя не дачакаліся падмацавання ад мястэчка Германавічы... Батальёны палка адбілі шматлікія атакі польскіх войск, але ў гэты час прыйшла вестка, што суседні полк на левым фланзе пачаў адступаць... У гэтых частых атаках загінула шмат людзей, а таксама многа было параненых. Так,  у 5-ай роце з 75 чалавек засталося ў страі 11 байцоў і 2 параненыя камандзіры ўзвода. Частка людзей выратавалася, пераплыўшы цераз Дзісёнку, так як мост пачаў гарэць раней, чым байцы пачалі перапраўляцца на другі бок" –  успамінаў Ільнар Ільмонен.

      У выніку савецка-польскай  вайны быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор 1921 года , у адпаведнасці з якім Заходняя Беларусь адыйшла да Польшчы.

Фотоматериалы