Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.04.2024

Гадзіна смутку ” Чарнобыль у памяці і кнігах “

26 апреля исполняется 38 лет с момента аварии на Чернобыльской атомной электростанции (Чернобыльской АЭС), крупнейшей техногенной катастрофы 20 столетия.

26 красавіка  прайшла гадзіна смутку ” Чарнобыль у памяці і кнігах “, якую падрыхтавалі і правялі бібліятэкар сельскай бібліятэкі Хоміч Т.Г. і настаўнік біялогіі Фёдарава М.А.

Эпіграфам да мерапрыемства былі абраны словы С. Законнікава:

Маўчыць, нібы камень, зямля,

Палын невядомасцю свеціць…

Што будзе, што будзе пасля?—

Не скажа ніхто ў гэтым свеце.

Ёсць праўда адна—праўдай жыць,

Няхай і суровай, і горкай…

У небе над намі стаіць,

Як зніч, палыновая зорка

  Напачатку мерапрыемства ўвазе вучняў была прадстаўлена прэзентацыя

” Чарнобыльская трагедыя “.                                                                              

Бібліятэкар правяла агляд твораў беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных чарнобыльскай трагедыі.

  На мерапрыемстве  адным з абсталяванняў была карта Беларусі , каб дзеці больш наглядна ўявілі “чорныя плямы” на карце—гэта і Хойнікі, Брагін, Краснаполле, Чачэрск…І часцей ужо можна пачуць выразы” зона забруджання”,”зона адсялення”. А чым вымераць гора людзей, якія вымушаны пакінуць магілы родных, хаты дзяцінства, вёскі, дзе кожны сусед быў братам? Багаты палескі край аказаўся безабаронным і сам пачаў несці пагрозу людзям.

На мерапрыемстве гаворка ішла аб творчасці М. Мятліцкага, С. Законнікава, Б. Сачанкі, І. Шамякіна , І. Пташнікава і інш. У зоне адчужэння і адсялення засталіся родныя вёскі І. Мележа,  М. Мятліцкага.  М. Мятліцкі аднойчы сказаў, што паэтам яго зрабіў Чарнобыль .  

  На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці сярэдняга ўзросту, і таму бібліятэкар больш падрабязна спынілася на аналізе апавядання І. Пташнікава ”Львы “. Некаторыя ўрыўкі з апавядання былі зачытаны дзецьмі. Аўтар тут выступае як пісьменнік, які ўмее чуйна, пранікліва ўяўляць і перадаваць перажыванні жывога стварэння.  І гэта збліжае яго з рускім пісьменнікам Г.Траяпольскім, пяру якога належыць вядомая аповесць” Белы Бім Чорнае Вуха “.

  Напрыканцы мерапрыемства адбылося знаёмства з кнігамі” Прайсці праз зону“, якая выйшла ў 1996 годзе да дзесяцігоддзя  самай трагічнай катастрофы нашага стагоддзя, і кнігай  ” Чарнобыльская рана “.

Асаблівай павагі заслугоўвае творчы клопат вядомага мастака Уладзіміра Цітовіча Гардзеенкі, які не адзін месяц правёў на роднай Хойнікшчыне, вандруючы па зоне адчужэння з пэндзлем і фарбамі, каб стварыць палотны чарнобыльскага цыкла, з якімі дзеці таксама пазнаёміліся і змаглі выказаць свае думкі .

У выкананні дзяцей прагучалі вершы Анатоля Грачанікава, Міколы Мятліцкага, Сяргея Законнікава.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Фотоматериалы